У Менску міліцыянты былі вымушаныя выкарыстаць табельную зброю падчас затрымання падазраваных у нарказлачынствах. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай.
27 ліпеня працаўнікі менскага наркакантролю пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі падазраваных у здзяйсненні незаконных дзеянняў з наркотыкамі.
«У ходзе пераследу па вул.Карскага аператыўнікі спрабавалі заблакаваць аўтамабіль уцекачоў. У адказ кіроўца пачаў рух заднім ходам, ігнаруючы неаднаразовыя сігналы аб спыненні», – паведамляюць у МУС.
АМАПаўцы выкарысталі зброю, каб спыніць аўтамабіль. Абодвух падазраваных затрымалі. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, адзначаюць у МУС.
ІІ belsat.eu