«Пан Тадэвуш» – супольны скарб. Менскі і Беластоцкі тэатры разам чыталі Міцкевіча. ВІДЭА

Супольнае чытанне фрагментаў эпасу Адама Міцкевіча арганізавалі Драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі з Беластоку і тэатр імя Янкі Купалы з Менску. Імпрэзу падтрымаў Польскі інстытут у Менску.

«Упершыню сумеснае чытанне беларускіх і польскіх актораў адбываецца ў онлайн-фармаце ў жывой трансляцыі», – распавёў «ПАП» Павел Латушка, дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатру Беларусі імя Янкі Купалы.

Спектакль, падчас якога фрагменты «Пана Тадэвуша» гучалі на польскай і беларускай мовах, адбыўся пад рэжысурай Алены Ханам. Трансляцыю мерапрыемства можна было паглядзець у Facebook.

https://www.facebook.com/teatrdramatyczny/videos/177243713612511/

Мерапрыемства адбылося з нагоды Дня грамадскага тэатру, які адзначаецца ў Польшчы, і 100-годдзя Беларускага тэатру імя Янкі Купалы.

Латушка падкрэсліў, што «Пан Тадэвуш» з’яўляецца культурным скарбам для палякаў і беларусаў. Ён нагадаў, што паэт нарадзіўся каля Наваградка, на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Ён дадаў, што пастаноўка «Пан Тадэвуш», пад рэжысурай мастацкага кіраўніка ім. Янкі Купалы Мікалая Пінігіна, паказваецца з 2014 года на сцэне гэтага тэатру і карыстаецца прызнаннем гледачоў.

Дырэктар Польскага інстытуту ў Менску падкрэсліў, што сітуацыя, звязаная з эпідэміяй каронавіруса і выкліканымі ёю абмежаваннямі, таксама стала магчымасцю для новых формаў супрацы.

«Гэта першая такая ініцыятыва, якая, з аднаго боку, з’яўляецца прыкладам паспяховай супрацы, а з іншага – яна адкрывае новыя сферы дзейнасці ў рэжыме онлайн», – сказаў Цэзары Карпіньскі.

У пачатку траўня ў Беларусі знайшлі яшчэ адзін напамін пра вялікага паэта. У закінутым склепе ў вёсцы Студзёнкі каля Нясвіжу краязнаўцы выявілі на «камень Міцкевіча».

«Згублены рай» Міцкевіча ў невялічкай вёсцы на Беларусі

pj/belsat.eu паводле PAP

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны