Сем гадзінаў у ланцугу. У Менску прайшоў пікет салідарнасці з арыштаванымі палітыкамі

Мітынг пачаўся ля Белдзяржфілармоніі, а скончыўся ажно на вуліцы Бабруйская.

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова заклікала прыйсці на супольны пікет, які пройдзе 18 чэрвеня а 18:00 каля Белдзяржфілармоніі (праспект Незалежнасці, 50) у Менску, каб выказаць салідарнасць з затрыманымі: Сяргеем Ціханоўскім, Паўлам Севярынцам, Мікалаем Статкевічам ды іншымі.

18:30 Ланцуг салідарнасці цяпер расцягнуўся ад плошчы Якуба Коласа ад Белдзяржфілармоніі да кавярні «Зярно» на вуліцы Казлова. Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова з мегафонам ходзіць уздоўж ланцуга і заклікае да салідарнасці.

«Пагражаць дзецям і жанчынам – гэта ўжо мяжа. Вельмі хочацца пераменаў, але не ведаю, ці ўсе гатовыя. Шмат хто, з кім я размаўляла, баяцца выйсці», – кажа жанчына, якая прыйшла на пікет.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

За акцыяй назіраюць праваабаронцы і міліцыя.

https://www.facebook.com/BELSAT.TV/videos/587886562118353/

Сёння апошні дзень збору подпісаў. Шмат людзей выкарыстоўваюць апошні шанец падпісваюцца за альтэрнатыўных кандыдатаў.

«Я за ўсіх падпісаўся. Грамадства ўсведамляе, што трэба мяняць. Усе даспелі. У краіне квітнее алкагалізм, людзям плацяць тры капейкі», – каментуе мужчына на плошчы.

Людзі выступаюць за вызваленне палітыкаў і актывістаў, якіх затрымалі цягам апошняга часу. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

У дварах стаяць міліцэйскія бусы, ходзяць праваахоўнікі ў цывільным.

Міліцэйскія бусы без апазнавальных знакаў. Фота: belsat.eu

18:50 Пачаўся невялікі дождж, але людзі не разыходзяцца.

Вольга Кавалькова і Юрый Губарэвіч. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

18:05 Пачалася залева з навальніцаў, людзі схаваліся ў брамах дамоў.

Міліцыянт на пікеце салідарнасці ў Менску. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

«Дыктатар пабаяўся блогера, пасля – банкіра. Ён разумее, што за ім шмат парушэнняў і злачынстваў, а ўлада сыходзіць», – кажа кандыдат на пасаду прэзідэнта Мікалай Казлоў.

Пікет салідарнасці ля Белдзяржфілармоніі ў Менску, 18 чэрвеня. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Раварыст з такамі. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Юрый Губарэвіч. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

19:30 Пікет неўзабаве скончыцца, але людзі не разыходзяцца. Міліцыянты ходзяць і крычаць, каб прысутныя сыходзілі, бо ім пагражае затрыманне за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Ланцуг салідарнасці. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

20:00 Ланцуг расцягнуўся ад станцыі метро Плошча Якуба Коласа да станцыі метро Праспекту Перамогі.

Ланцуг салідарнасці. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Дождж не перашкодзіў, ланцуг стаіць. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Менчукі сабраліся на пікеце салідарнасці з затрыманымі цягам апошніх дзён, 18 чэрвеня. Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

20:30 Чарга расцягнулася да Цырку.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

21:00 Чарга расцягнулася да Кастрычніцкай плошчы. Шмат хто не планаваў прыходзіць на пікет, але апошнія падзеі змусілі іх памяняць планы.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

21:20 Вольга Кавалькова паведаміла, што пікет афіцыйна скончыўся, але людзі падыходзяць і становяцца ў ланцуг. Недзе ён перарываецца, але чарга расцягнулася ўжо да ГУМу.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

21:41 Цяпер канец ланцугу на Плошчы Незалежнасці. Аўты, якія едуць па праспекце, вельмі гучна сігналяць, падтрымліваючы людзей.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

22:55 Ланцуг цяпер расцягнуўся ад Кастрычніцкай да будынку Міністэрства аховы здароўя.

На гэтым тыдні пакараныя адміністратыўным арыштам актывісты і палітыкі заявілі пра катаванні ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. З аповедаў тых, хто адбыў содні, на зняволеных аказваюць моцны псіхалагічны ціск, адбіраюць матрацы, забараняюць ляжаць, на падлогу камеры штодня выліваюць вядро з хлёркаю, якую ж льюць на асабістыя рэчы.

23:20 На пл. Незалежнасці былі заўважаныя два аўтазакі. Таксама вядома як мінімум пра аднаго затрыманага чалавека. Праспект Незалежнасці перакрыты ад скрыжавання з вуліцай Леніна да плошчы Незалежнасці.

 

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

23:30 На праспекце Незалежнасці дзяўчына высунулася з люку аўто з БЧБ-сцягам.

https://www.facebook.com/BELSAT.TV/videos/1661275097362123/

 

00:00 Нягледзячы на аўтазакі, людзі не разыходзяцца. Яны стаяць уздоўж праспекту Незалежнасці і скандуюць «Адпускай»

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

00:13 На вуліцах з’яўляюцца аўта з нацыянальнымі сцягамі. Недалёка ад месца падзеяў заўважаны аўтамабіль ДАІ з бартавым нумарам 601. Верагодна, кіраўнік ДАІ назірае за тым, што адбываецца

Людзі не разыходзяцца, працягваюць пляскаць у далоні.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

00:18 Праехала некалькі аўтазакаў і міліцэйскіх аўта па праспекце Незалежнасці. Людзі сустрэлі калонну абуранымі крыкамі. Таксама час ад часу скандуюць «Жыве Беларусь!»

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Пікет салідарнасці перайшоў у фактычна ноч салідарнасці. Нагадаем, што пачаўся пікет а 18-ай гадзіне. То бок ужо 6 гадзінаў запар людзі стаяць у ланцугу. Дакладную колькасць людзей складана назваць. Некаторыя паведамляюць пра 4 тысячы чалавек у самы пік. Зараз па абодва бакі праспекта Незалежнасці засталося некалькі соцень людзей.

00:30 Людзі скандуюць «Вите надо выйти!» і суправаджаюць міліцэйскія машыны крыкамі «Ганьба». Час ад часу таксама чутны лозунгі «Выпускай!» – у, імаверна, падтрымку затрыманага кандыдата ў кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыкі. Нагадаем, Віктар Бабарыка разам з сынам Эдуардам былі затрыманыя 18 чэрвеня.

Валер Цапкала, кандыдат у прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта, выйшаў да пратэстоўцаў.

https://www.facebook.com/valerytsepkalo/videos/3064486600304882/

00:38 У кірунку Плошчы Перамогі едуць аўтазакі.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

00:40 Людзі пачынаюць разыходзіцца. Акцыя цягнулася амаль 7 гадзінаў.

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны