Пракуратура пакарала працаўнікоў Бялыніцкага дому-інтэрната за парушэнні санітарна-эпідэміялагічных нормаў

Пракуратура Бялыніцкага раёну выявіла шэраг парушэнняў у «Бялыніцкім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў». Ведамства правярала, ці дастакова ва ўстанове робяць захады па папярэджанні распаўсюду каронавірусу.

Падчас правярання «Бялыніцкага дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў» працаўнікі пракуратуры выявілі шэраг парушэнняў санітарна-эпідэміялагічных нормаў. У прыватнасці, у доме-інтэрнаце не апынулася сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання, антысептычных сродкаў, лекаў. Інфекцыйных хворых з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі ня змяшчалі ў ізалятары.

У выніку да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя пяцёра працаўнікоў дома-інтэрната.

У Лукашэнкі цынічны план знішчэння пенсіянераў?

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны