Прарасейскія сілы высунулі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі нарадзінца Расеі

Юрый Іваноў. Скрын

З’явіўся новы прэтэндэнт у кандыдаты на прэзідэнта. Пра гэта паведамляе Youtube-канал «Беларусинфо».

Пра свой намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах паведаміў 52-гадовы нарадзінец расейскага Томску, выкладчык Андрэй Іваноў. Ён з’яўляецца прыхільнікам «расейскага свету» і СССР. І раней ездзіў па Беларусі, кажучы пра пагрозу НАТО. Мае ўхвальную грамату ад «міністра моладзі ДНР», піша «Наша Ніва».

«Мяне брудам аблілі». Каманда блогера Ціханоўскага абвяргае звесткі аб праблемах з падачай дакументаў у ЦВК

Паводле яго, наша краіна з 1991 года знаходзіцца ў акупацыі.

На выбарах Іваноў абвясціў сваімі лозунгамі маральнасць і духоўнасць.

Але з улікам месца нараджэння зарэгістравацца ў яго не атрымаецца.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны