Шэраг праваслаўных святароў і дыяканаў далучыліся да флэш-мобу супраць фальсіфікацыяў і прыніжэння.
Распачаў флэш-моб дыякан з Горадні Дзмітрый Паўлюкевіч, які стварыў адмысловы плакат, які з дапамогай цытатаў з Бібліі тлумачыць, чаму праваслаўным трэба выступіць супраць фальсіфікацый, прыніжэння асобы і ціску на асобы.
https://www.facebook.com/dzmitry.pavlioukevich/posts/3172898266079840?__cft__[0]=AZWno7Wgu1czefl3JEONgJ7Ayo2Dvd7XRLFrEX201ovBRx6gXlREX6rdJ0Bclxe_oXwAYw2mmA2_dnyo0hm3xUIp_SzQdAZPdJ7GK7bkfjp1OsFg_ljegQYdPcM2fb_eTGQ&__tn__=%2CO%2CP-R
Да флэш-мобу далучыліся святары Аляксандр Кухта, Аляксандр Шрамко, Яўген Грамыка (усе – Менск), Уладзімір Драбышэўскі, Аляксей Мітрафанаў (абодва – Гомель), Андрэй Яворац, Мікалай Гайдук (абодва – Горадня), Вячаслаў Шафарэнка (Заслаўе), Уладзімір Камінскі (Ліда), Георгій Мартышэўскі (Рагачоў), Сяргей Кярко (Барысаў), Віталь Равінскі (Маларыцкі раён) ды іншыя.
Поўны спіс удзельнікаў флэш-мобу публікуе ў Facebook багаслоў Наталля Васілевіч.
https://www.facebook.com/burbalka/posts/10158949089979669?__cft__[0]=AZXXs-0SYnYl9_CgQ7Lffmsdj0xnoigqME9JP3eQCvzOAuFCnssoTB3BktNE9ib9yLHgDPTcYvPyW_QONM-R_Qig2muzbQpBXSguUwso19PAxJeWm9KEBCJtOucoxNUxvRc&__tn__=%2CO%2CP-R
Раней каталіцкі актывіст Арцём Ткачук разам з паплечнікамі запусціў інфармацыйную кампанію «Фальсіфікацыя – цяжкі грэх». Мэта кампаніі – нагадаць вернікам, што несумленнасць пры падліку галасоў парушае і свецкія, і рэлігійныя законы.
МГ belsat.eu