Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан, у якога быў знойдзены каронавірус, выпісаны з лонданскай лякарні Сэнт-Томас і працягне аднаўленне ў сваёй загараднай рэзідэнцыі Чэкерз.
«На параду медычнай каманды прэмʼер-міністр не будзе неадкладна вяртацца да працы. Ён хацеў бы падзякаваць усім працаўнікам больніцы Сэнт-Томас за выдатную дапамогу, якая аказалі яму», – гаворыцца ў заяве Даўнінг-стрыт 12 красавіка.
Пра тое, што брытанскі прэмʼер захварэў на COVID-19 стала вядома напрыканцы сакавіка.
Зранку 6 красавіка паведамілі, што Джонсана шпіталізавалі, а ўвечары таго ж дня медыі паведамілі, што прэмʼера перавялі ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі.
Борыс Джонсан двое содняў правёў у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, пасля чаго яго перавялі з рэанімацыі.
МГ belsat.eu