Пуцін паабяцаў выдаць ветэранам па $ 1200 з нагоды 75-годдзя Перамогі

18 студзеня 2020 года. Падчас наведвання Піскароўскіх мемарыяльных могілак Уладзімір Пуцін ушанаваў памяць свайго брата, які памёр у гады блакады Ленінграда. Фота: kremlin.ru

Уладзімір Пуцін заявіў, што ветэраны Вялікай Айчыннай вайны да Дня перамогі атрымаюць аднаразовыя выплаты ў памеры 75 тысяч расейскіх рублёў (каля $ 1200).

«У нас [у 2020 годзе] 75 гадоў Перамогі, таму мы акажам дапамогу, звязаную з гэтай датай», – сказаў Пуцін.

Працаўнікам тылу прэзідэнт паабяцаў выплаціць па 50 тысяч расейскіх рублёў (каля $ 800).

18 студзеня кіраўнік Расеі прыехаў у Санкт-Пецярбург, каб узяць удзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 77-й гадавіне прарыву блакады Ленінграда.

Масква «выкрывае» польскіх паўстанцаў. Варшава заяўляе аб маніпуляцыі гісторыяй

ЮВ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны