«Рэпетыцыя народнай інаўгурацыі». Затрыманні на жаночым маршы ў Менску
2020.09.26 16:06
26 верасня ў сталіцы прайшоў сёмы жаночы марш. Пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў жанчыны штосуботу выходзяць на вуліцы Менску на знак пратэсту супраць міліцэйскага сваволля.
Акцыя 26 верасня мае назву «Рэпетыцыя інаўгурацыя Святланы Ціханоўскай». За гадзіну да пачатку маршу арганізатаркі паведамілі пра змену месца збору. Замест плошчы Перамогі жанчын заклікалі прыходзіць да Камароўскага рынку.
17:05. Праваабаронцы «Вясны» маюць 37 імёнаў затрыманых сёння на жаночым маршы. Спіс тут
На другім плане – АМАП затрымлівае журналістку Еўрарадыё Марыю Вайтовіч падчас жаночай акцыі пратэсту. 26 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.euУдзельніца пратэсту дае каментар БТ. Падчас размовы з супрацоўніцаю дзяржаўнага каналу жанчыну затрымаў АМАП. Менск, Беларусь. 26 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.euАМАП затрымлівае журналістку «Нашай Нівы» Кацю Карпіцкую падчас акцыі пратэсту ў Менску. Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
16.46. Карэспандэнт «Белсату» паведамляе, што падчас жаночага маршу ампаўцы схапілі журналістку Кацю Карпіцкую з «Нашай Нівы», Марыю Вайтовіч з «Еўрарадыё» і Аляксандру Эльбаум з «Tut.by».
16.35. Жаночая акцыя завершылася.
Жанчыны сядзяць на траве на праспекце Незалежнасці падчас жаночай акцыі пратэсту ў Менску. 26 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.euЖанчыны ідуць у бок плошчы Перамогі падчас жаночай акцыі пратэсту ў Менску. 26 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.euАМАП затрымлівае людзей каля плошчы Перамогі падчас жаночай акцыі пратэсту ў Менску. 26 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.euЖанчыны ідуць у бок плошчы Перамогі падчас жаночай акцыі пратэсту ў Менску. 26 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
16.30. Амапаўцы шукаюць удзельніц маршу у дварах і хапаюць дзяўчын.
АМАП ходзіць па дварах каля плошчы Перамогі падчас жаночай акцыі пратэсту ў Менску. 26 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.euАМАП ходзіць па дварах каля плошчы Перамогі падчас жаночай акцыі пратэсту ў Менску. 26 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.euАМАП ходзіць па дварах каля плошчы Перамогі падчас жаночай акцыі пратэсту ў Менску. 26 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.euАМАП ходзіць па дварах каля плошчы Перамогі падчас жаночай акцыі пратэсту ў Менску. 26 верасня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
16.15. Правабарончы цэнтр «Вясна» сабраў імёны і прозвішчы 24 затрыманых на маршы жанчын.
16.05. Да сілавікоў у зялёнай форме далучыліся «касманаўты» ў чорным. Міліцыянты працягваюць затрыманні. Цяпер, паводле медыяў, у калоне каля 2 тысячаў удзельніц маршу.
15.55. Жанчыны разварочваюцца, калі бачаць сілавікоў. Гэтак, калі калона падыйшла да плошчы Перамогі, іх там чакалі амапаўцы. Жанчыны развярнуліся і пайшлі на плошчу Якуба Коласа.
15.45. У маршы прымае ўдзел некалькі сот чалавек.
Жаночая акцыя пратэсту 26 верасня каля Камароўскага кірмашу ў Менску. Фота: Аліса Ганчар / belsat.euЖаночая акцыя пратэсту 26 верасня каля Камароўскага кірмашу ў Менску. Фота: Аліса Ганчар / belsat.euЖаночая акцыя пратэсту 26 верасня каля Камароўскага кірмашу ў Менску. Фота: Аліса Ганчар / belsat.euЖаночая акцыя пратэсту 26 верасня каля Камароўскага кірмашу ў Менску. Фота: Аліса Ганчар / belsat.euЖаночая акцыя пратэсту 26 верасня каля Камароўскага кірмашу ў Менску. Фота: Аліса Ганчар / belsat.euЖаночая акцыя пратэсту 26 верасня каля Камароўскага кірмашу ў Менску. Фота: Аліса Ганчар / belsat.euЖаночая акцыя пратэсту 26 верасня каля Камароўскага кірмашу ў Менску. Фота: Аліса Ганчар / belsat.euЖаночая акцыя. Фота: БелсатЖаночая акцыя. Фота: БелсатЖаночая акцыя. Фота: Белсат
15.40. У калоне засталося сто чалавек, зноў ідуць на Плошчу Якуба Коласа, дасталі бела-чырвоныя сцягі і парасоны. Праваабаронцы паведамляюць, што вядомыя прозвішчы 11 затрыманых, але спіс будзе павялічвацца.
15.20. Некалькі бусаў пад’ехалі да маршу жанчын, пачаліся затрыманні. Міліцыянты жорстка хапаюць і валакуць жанчын у машыны.
15.10. Дзяўчыны ідуць маршам па вуліцы Якуба Коласа. Колькасць удзельніц акцыі павялічваецца. Да плошчы Якуба Коласа збіраюцца міліцыянты.
Дзяўчыны ідуць маршам па вуліцы Якуба Коласа. Фота: Белсат.
15.08. На Камароўцы затрымалі журналістку «Белсату» Марыю Грыц.
Таксама стала вядома, што ў Ніны Багінскай забралі сцяг, але яе вызвалілі. Таксама вызвалілі Юлію Матузаву, карэспандэнтку «Еўрарадыё».
14:58. На жаночым маршы пасля праверкі акрэдытацыі затрыманая карэспандэнтка «Еўрарадыё» Юлія Матузава. Дзяўчына была ў камізэльцы «Прэса».
14:50. Жанчыны зноў збіраюцца на Камароўцы. У бок рынку едуць новыя бусы з сілавікамі
14:40. Затрыманні каля Камароўкі падчас жаночага маршу 26 верасня.
Затрыманні каля Камароўкі падчас жаночага маршу 26 верасня. Фота: Аліса Ганчар / belsat.euЗатрыманні каля Камароўкі падчас жаночага маршу 26 верасня. Фота: Аліса Ганчар / belsat.euЖаночая акцыя пратэсту 26 верасня каля Камароўскага кірмашу ў Менску. Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu
Людзі пачалі зноў збірацца каля дарогі, фатаграфуюцца з Нінай Багінскай. Фота: «Белсат»
14:40. Людзі пачалі зноў збірацца каля дарогі, фатаграфуюцца з Нінай Багінскай.
14:36. Затрыманыя не менш за 10 чалавек.
14:30. Пасля затрыманняў на акцыі засталося каля 50 чалавек.
Спецтэхніка на месцы збору ўдзельніц жаночага маршу. Фота: «Белсат»
14:25. На месцы збору затрымалі некалькі чалавек, падае наш карэспандэнт.
Паводле афіцыйных звестак, 9 жніўня на прэзідэнцкіх выбарах перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка, які кіруе Беларуссю з 1994 года. Разам з тым апаненты лічаць вынікі выбараў сфальсіфікаванымі, а іх сапраўдным пераможцам – Святлану Ціханоўскую.
Ад 9 жніўня ў Беларусі працягваюцца няспынныя пратэсты, на нядзельных акцыях колькасць удзельнікаў рэгулярна перавышае 100 тысяч чалавек. Супраць дэманстрантаў улады ўжываюць гвалт і затрыманні. Паводле падлікаў праваабаронцаў, з пачатку выбараў у Беларусі былі затрыманыя больш за 14 тыс. чалавек, шмат з іх былі збітыя, некаторыя былі згвалтаваныя, па меншай меры 6 чалавек загінулі. Паводле крымінальных справаў затрыманыя больш за 250 чалавек.
Пра нелегітымнасць Лукашэнкі заявілі ў Еўразвязе і Украіне. Павіншавалі ж яго з перамогай толькі кіраўнікі Азербайджану, Арменіі, Казахстану, Кітаю, Кыргызстану, Малдовы, Расеі, Таджыкістану, Турэччыну і Узбекістану.