Ужо праз 1,5 месяцы менчукоў чакае прафілактычнае адключэнне гарачай вады. Пра гэта паведамілі ў «Менскэнерга».
Першы этап адключэнняў гарачай вады ў горадзе пачнецца з 11 траўня. Зараз ідзе праца над складаннем графіку. Яго абяцаюць сфармаваць за месяц да пачатку працаў.
Сёлета плануецца адрамантаваць шэраг участкаў магістральных сетак. Сярод іх – транзітная магістраль №41, якая звязвае ЦЭЦ – 4 і пікавыя вадагрэйныя кацельні. Плануецца рэканструкцыя і цеплавой магістралі №58, якая звязвае мікрараён Уручча, каля Нацыянальнай бібліятэкі.
У выпадку паспяховага правядзення выпрабаванняў цеплавых сетак, «Менскэнерга» абяцае скараціць тэрміны адключэння гарачай вады.
МГ belsat.eu