Сотні тысячаў беларусаў патрабуюць справядлівага падліку галасоў

Да онлайн-платформы «Голас» далучыліся амаль 370 тысячаў беларусаў. Пляцоўку стварылі дзеля пераканання ў сумленным падліку галасоў.

Стваральнікі онлайн-платформы «Голас» абяцаюць дапамагчы абараніць выбар беларусаў і пакажуць вынікі, якія падлічаць не камісіі, а самыя выбарнікі.

Ужо цяпер кожны ахвочы можа далучыцца да пляцоўкі праз чат-бот у Telegram або Viber. І гэта зрабілі амаль 370 тысячаў беларусаў. Пасля рэгістрацыі ў чат-ботах неабходна прыйсці на выбарчы ўчастак 9 жніўня, прагаласаваць і даслаць фота свайго бюлетэня.

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі ўзялася за назіральнікаў

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны