Супраць Мікалая Статкевіча распачалі крымінальную справу

Супраць апазіцыйнага палітыка, кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч.

https://www.facebook.com/marina.adamovich.3/posts/3294054704015768

Пакуль невядома, якія падзеі сталі фармальнай падставай для распачынання крымінальнай справы супраць Мікалая Статкевіча.

Статкевіч знаходзіцца за кратамі з 31 траўня. Палітыка затрымалі людзі ў цывільным 31 траўня, калі ён ехаў на на Камароўскі рынак на пікет па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую. 1 чэрвеня суд пакараў Статкевіча 15 соднямі арышту, а потым даў яшчэ 15 содняў.

Нагадаем, абвінавачванні ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак выстаўлены таксама фігурантам «справы Ціханоўскага» і блогеру Ігару Лосіку. Максімальнае пакаранне паводле ч. 1 арт. 342 КК – тры гады пазбаўлення волі.

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны