Свята-Лізавецінскі манастыр у Менску сыходзіць на каранцін. Прычына – ВРВІ

Свята-Лізавецінскі манастыр. Фота: obitel-minsk.ru

Яшчэ адзін праваслаўны манастыр закрываецца ў Беларусі на каранцін, гэтым разам у Менску. Фота адпаведнай абвесткі апублікаваў у Facebook святар Аляксандр Шрамко.

«Дарагія сёстры, у манастыры эпідэмія ВРВІ, уводзіцца каранцінны рэжым», – гаворыцца ў абвестцы.

https://www.facebook.com/1247325285/posts/10223239920606794/

Разам з тым Аляксандр Шрамко паведамляе, што ў манастыр хварэюць на пнеўманію ўжо 4 клірыкі і шмат якія сёстры.

Раней ён паведамляў, што ў некаторых працаўнікоў манастыра рэгістраваўся каронавірус COVID-19, але ў самім манастыры гэта абвяргалі.

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=10223190518611775&set=a.2767725672788&type=3

Неафіцыйна пра выпадкі інфекцыі забараняў казаць протаіерэй Андрэй Лемяшонак, каб «не бянтэжыць» людзей перад Вялікаднем.

https://www.facebook.com/alexander.shramko/posts/10223174067200500

Праваслаўны Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, што ў Слонімскім раёне, абвясціў, што закрываецца для наведвання паломнікаў. Афіцыйна «гэта звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце».

Праз каронавірус Жыровіцкі манастыр закрываецца да 10 траўня

Раней паведамлялася, што кіраўнік манастыра, архіепіскап Гурый быў шпіталізаваны з каронавірусам.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны