ЦВК сцвярджае, што за тры дні датэрміновага прагаласавалі ўжо 22,47 % выбарнікаў

Цэнтрвыбаркам апублікаваў на сваім сайце афіцыйныя дадзеныя яўкі на выбарах за тры дні датэрміновага галасавання.

Паводле ЦВК, агулам прагаласавалі нібыта 22, 47%. Прычым у Гомельскай вобласці гэты паказнік склаў наагул 30,22%, у Магілёўскай – 26,14%.

Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

У Менску прагаласавалі датэрмінова 18,89%, сцвярджаюць улады. У Берасцейскай вобласці – 20,45 %, у Віцебскай – 21,18%, у Менскай – 20,84%, у Гарадзенскай – 20,05%.

Падчас выбараў 2015 года за тры дні яўка склала 19 %, а агулам па выніках датэрміновага галасавання – 36,05 %. Гэта быў абсалютны рэкорд за ўсю гісторыю прэзідэнцкіх выбараў у незалежнай Беларусі.

Гібрыдная вайна і людская самаабарона

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны