У 2019 годзе рост ВУП Беларусі аказаўся істотна ніжэй запланаванага

Як паведамляе Белстат, у 2019 годзе ВУП Беларусі вырас на 1,2 %. У прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2019 год, які быў зацверджаны Аляксандрам Лукашэнкам, планавалася дасягнуць росту на 4 %.

У бягучых цэнах аб’ем ВУП склаў 132 мільярда рублёў.

У 2018 годзе ВУП Беларусі вырас на 3 %. У снежні 2018 года Лукашэнка падпісаў указ аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця, паводле якога рост ВУП у 2019 годзе мусіць скласці 4 %.

У выніку рост ВУП склаў толькі 1,2 %. Праўда, гэта больш чым прагназаваў Сусветны банк у лістападзе 2019 года – тады ішла гаворка пра 1 %. Зніжэнне тэмпаў росту беларускай эканомікі Сусветны банк звязвае з кепскаю дынамікаю вонкавага попыту, скарачэннем прасторы для ўнутранага спажывання, захаваннем структурных праблемаў, а таксама з наступствамі падатковага манеўру РФ.

Сусветны банк пагоршыў прагноз для Беларусі праз падатковы манеўр

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны