Журналіст Алесь Асіпцоў знаходзіцца ў ІЧУ Магілёўскага раёну

Алесь Асіпцоў. Фота: Facebook

Журналіст Алесь Асіпцоў, які ўчора знік пасля «Антыпараду» ў Бабруйску, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Магілёўскага раёну.

Пасля затрыманняў у Бабруйску, калегі журналіста Алеся Асіпцова паведамлялі, што невядомае яго месцазнаходжання. Амаль содні праваахоўнікі не пацвярджалі затрыманне журналіста, у тым ліку не давалі ніякай інфармацыі родным Алеся Асіпцова.

9 траўня ў Бабруйску прайшоў несанкцыянаваны «антыпарад». Далучыцца да акцыі заклікаў блогер Сяргей Ціханоўскі. Міліцыянты затрымалі шэраг журналістаў, якія планавалі асвятляць ці працавалі на несанкцыянаванай акцыі. Сярод затрыманы быў і аператар «Белсату» Алесь Баразенка.

У Берасці затрыманы праціўнік акумулятарнага заводу

СK belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны