У Баранавічах чатырох студэнтаў правераць на каронавірус

Студэнты БНТУ кантактавалі з хлопцам з Ірану, у якога выявілі «кітайскі вірус». Цяпер яны ў інфекцыйным аддзяленні, паведамляе intex-press.by.

Чатырох студэнтаў БНТУ адправілі ў інфекцыйнае аддзяленне Баранавіцкай цэнтральнай лякарні. Маладзёнаў правяраюць на каронавірус. Яны кантактавалі са студэнтам БНТУ з Ірану, у якога 27 лютага выявілі новы каронавірус.

Па стане на 3 сакавіка ў Беларусі зафіксавана тры выпадкі заражэння каронавірусам.

У Віцебску школьнікаў пераводзяць на хатняе навучанне

Мінздароўя папярэджвае, што аналізы на каронавірус будуць браць толькі ў тых, хто меў працяглы кантакт з інфікаваным. Усе астатнія могуць праверыцца на наяўнасць заражэння толькі «па паказаннях і накіраванню доктара».

ЮВ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны