У Беларусі амаль 2000 выпадкаў каронавіруса. Памерлі 19 чалавек

Міністэрства аховы здароўя Беларусі 10 красавіка ў сваім тэлеграм-канале размясціла новыя звесткі пра распаўсюд каронавіруса ў краіне.

Паводле іх, 1793 чалавекі знаходзяцца на стацыянарным лячэнні з пацверджанай каронавіруснай інфекцыяй. Большасць выпадкаў – гэта выяўленыя кантакты 1 і 2 узроўняў, адзначаюць у ведамстве. 72 пацыенты маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Лунінецкі раён стаў эпіцэнтрам заражэння каронавірусам на Берасцейшчыне

Пасля праходжання лячэння ачунялі 169 чалавек. Памерлі 19 з хранічнымі захворваннямі з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць выпадкаў – 1981.

Таксама міністэрства паведамляе, што ў Менску ў чатырох цяжарных пацверджаны каронавірус. Усе яны знаходзяцца ў радзільным корпусе 3-й ГКБ. Іх стан стабільны. Адна з жанчын паступіла з тэмпературай, кашлем і дыхавіцай. Цяпер ейны стан боязі не выклікае.

У параўнанні з 9 красавіка колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі вырасла на 495, смерцяў – на 3. Дадаткова з больніцаў выпісалі 30 чалавек.

У Беларусі абмежавалі продаж парацэтамолу, пальчатак і масак

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны