Беларускія медыкі падазраюць тры новыя выпадкі каронавіруснай інфекцыі. Пра гэта было заяўлена на прэс-канферэнцыі Міністэрства аховы здароўя 9 сакавіка.
«Учора мы атрымалі станоўчыя вынікі наяўнасці РНК віруса ў тэстах трох кантактаў першага ўзроўню асобаў, заражаных COVID-19. Калі паўторныя тэсты пацвердзяцца, можна будзе казаць пра дзевяць выпадкаў каронавіруса», – сказаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
Паводле яго, гэтыя людзі з’яўляюцца выключна носьбітамі. Ніякіх клінічных сімптомаў захворвання ў іх няма.
Да гэтага часу паведамлялася пра шэсць заражаных каронавірусам у Беларусі. Цяпер іх лік можа вырасці да дзевяці.
МГ belsat.eu