У Беларусі распачаўся асноўны дзень прэзідэнцкіх выбараў

Галасаванне ў Горадні. 9 жніўня 2020 г. Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Ад 8 раніцы і да 20 гадзіны ў Беларусі адчыненыя дзверы выбарчых участкаў, на якіх грамадзяне краіны могуць аддаць голас на прэзідэнцкіх выбарах. Усяго ў краіне створана 5767 выбарчых участкаў і 44 за мяжой.

У бюлетэнях на сёлетніх выбарах пяць кандыдатаў. За пасаду кіраўніка краіны змагаюцца Андрэй Дзмітрыеў, Аляксандр Лукашэнка, Ганна Канапацкая, Сяргей Чэрачань і Святлана Ціханоўская.

З 4 да 8 жніўня цягнулася датэрміновае галасаванне. Выніковая яўка выбарнікаў за 5 дзён склала 41,7 %. Такія звесткі агучыла Цэнтральная выбарчая камісія.

Глядзіце выбарчы вечар на «Белсаце», нават калі заблакуюць інтэрнэт

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны