Вінаваты кіроўца з’ехаў з месца аварыі, але яго ўсё адно знайшлі. Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.
Раніцай 9 сакавіка ў ДАІ Берасця звярнуўся мужчына, які паведаміў, што на дарозе каля вёскі Ляскова ляжыць жанчына без прыкмет жыцця, а побач з ёй – ровар. Таксама ён сказаў, што выклікаў хуткую дапамогу.
Выявілася, што 8 сакавіка каля 21:00 кіроўца «Audi 100» выехаў на сустрэчную паласу руху і збіў 60-гадовую жыхарку вёскі. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы. Вадзіцель з’ехаў.
Міліцыянты затрымалі падазраванага – 42-гадовага жыхара Кобрынскага раёну. У момант затрымання ён быў п’яны, а аўтамабіль з пашкоджаннямі стаяў у гаражы.
Распачатая крымінальная справа.
МГ belsat.eu