Сярэдні заробак на электрамеханічным заводзе ў Давыд-Гарадку за 2019 год склаў усяго 381 рубель за месяц. Гэта самы нізкі паказнік не толькі на Берасцейшчыне, але і сярод прадпрыемстваў Мінпрама ў цэлым, паведамляе СТВ.
Памочнік кіраўніка Беларусі – інспектар па Берасцейскай вобласці Анатоль Маркевіч паабяцаў узяць сітуацыю на электрамеханічным заводзе ў Давыд-Гарадку пад свой кантроль. Чыноўнік, падчас сустрэчы з гараджанамі высветліў, што сітуацыя на заводзе з заробкамі складаная. Людзі распавялі, што атрымліваюць за месяц 170 – 180 рублёў. Працаўнікі прадпрыемства звярнуліся па дапамогу ў Адміністрацыю кіраўніка краіны.
Анатоль Маркевіч паабяцаў працаўнікам, што да траўня заробкі вырастуць да 500 рублёў.
СК belsat.eu