У дзіцячым садку ў Менску ў выхавальніцы знайшлі каронавірус. Але садок працуе

Нягледзячы на тое, што ў адным з дзіцячых садкоў Менску знайшлі каронавірус, установа працягвае працаваць.

Пра тое, што ў дзіцячым садку № 455, што на праспекце Газеты «Звязда» 12 выяўлены каронавірус у выхавальніцы, карэспандэнтам belsat.eu паведамілі чытачы. Паводле суразмоўцы, нягледзячы на гэта, садок працягвае працаваць. Там запланаваная толькі дэзынфекцыя.

За ўхіленне ад самаізаляцыі і медагляду беларусам пагражае штраф

Мы звярнуліся па каментар у садок. Там нам спачатку пацвердзілі, што выпадак каронавіруса ў выхавальніцы фіксаваўся і што садок дагэтуль працуе.

Але затым да тэлефона падбегла жанчына, якая сказала, што садок не дае ніякай інфармацыі ды паклала слухаўку.

Прыводзім тэкставы запіс размовы:

«Паводле нашай інфармацыі, у вашым садку зарэгістраваны выпадак каронавіруса»

«Ну быў такі»

«У выхавальніцы, так?»

«Так»

«Але ці працягвае садок працаваць?»

«Ну так, функцыянуе»

«Алё. Ніякай інфармацыі, нічога не даем»

Колькасць інфікаваных каронавірусам перавысіла 1 млн чалавек

Аўдыёзапіс размовы ёсць у распараджэнні belsat.eu.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны