У Дзяржынску правяраюць краму, у якой пакупнікі пабачылі мыш на таварах

У рэдакцыю «Белсату» жыхары Дзяржынску скінулі відэа з крамы «Радуга», у якім пакупнікі сярод мучных вырабаў заўважылі, як бегала шэрая мыш.

https://www.facebook.com/BELSAT.TV/videos/1088709851467983/

У каментарах на відэа чуваць, як пакупнікі абураюцца санітарнымі нормамі ў новай краме. Відаць, як невялікі звярок перамяшчаецца з аднаго латка з вырабамі ў іншы.

У самой краме пацвердзілі, што відэа бачылі і адрэгавалі на гэта.

«Гэта не фэйк, так мы думаем. Вядзем разбіральніцтва. Цяпер з правяраннем у нашай краме мясцовая санстанцыя. Крама размяшчаецца ў арэндаваным памяшканні. У нас склады на першым паверсе, а гандлёвая плошча на другім паверсе. Таму разглядаем розныя версіі з’яўлення мышы. Існуе верагоднасць, што нехта яе прынёс у залю», – распавялі «Белсату» у дзяржынскай краме «Радуга».

Пасля таго, як пакупнікі пабачылі мыш сярод булак, вырабы прыбралі. Чытачы «Белсату» даслалі фота, на якім бачна, што паліцы пусты без тавараў.

З паліцаў прыбралі тавары, па якіх бегала мыш.

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны