У Гомлі затрымалі патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты

Хваля затрымання апазіцыйных актывістаў у Беларусі выйшла на новы ўзровень – 5 чэрвеня быў дастаўлены ў міліцыю адзін з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта.

Як распавёў у Facebook Васіль Палякоў, у Гомлі 5 чэрвеня быў затрыманы патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Няпомняшчых.

https://www.facebook.com/vpaliaster/posts/3745682548817814

Паводле Палякова, да Няпомняшчых на вуліцы, дзе ён быў па сваіх справах, падышлі міліцыянты і прапанавалі праехаць у РАУС, бо на яго складзены пратакол.

Зараз патэнцыйны кандыдат знаходзіцца ў Цэнтральным РАУС Гомля. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў пікеце па зборы подпісаў 31 траўня каля ўніверсаму «Гомель».

Актывіста абяцаюць вызваліць пасля складання пратаколу.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны