У Кіева-Пячэрскай лаўры каронавірусам заразіліся ўсе святары. Тры асобы памерлі

У Кіева-Пячэрскай лаўры, якая з 5 красавіка знаходзіцца на каранціне, каронавірусам заразіліся 150-200 чалавек, у тым ліку настаяцель, піша РБК.

У лаўры, якая знаходзіцца ў падпарадкаванні Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП), каронавірусам заразіліся ўсе святары. Таксама захварэлі манахі, выкладчыкі і студэнты Кіеўскай духоўнай акадэміі, якая знаходзіцца на тэрыторыі лаўры, – усяго каля 150-200 чалавек, распавёў РБК кіраўнік інфармацыйна-асветніцкага кіравання УПЦ МП мітрапаліт Клімент.

Паводле мітрапаліта, большасць клірыкаў ідзе на папраўку. Ад каронавіруса памерлі тры асобы, дадаў ён.

«Каранціну няма». Што адбываецца ў праваслаўных манастырах, дзе ёсць падазрэнне на COVID-19?

У Кіева-Пячэрскай лаўры каранцін увялі 5 красавіка пасля выяўлення першых хворых.

Па стане на 26 красавіка ва Украіне было пацверджана 8617 выпадкаў інфікавання новым каронавірусам.

ЮВ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны