У Маларыце нецвярозы злодзей пераблытаў крамы

Пабітае акно ў краме. Фота: mvd.gov.by

Незвычайнае злачынства мела месца ў Маларыце. Пра падрабязнасці апавядае сайт Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.

У міліцыю паведаміў мінак, што ў яго на вачах невядомы чалавек вылез праз праём аконнай рамы мэблевай крамы і ўцёк. Праз некалькі хвілінаў міліцыянты затрымалі падазраванага недалёка ад месца здарэння. Гэта быў непрацуючы раней судзімы жыхар Маларыты, 1988 года нараджэння.

Ва ўстанове «Мяса & лаваш» кліентцы выпадкова падалі лаваш з мясам

Паводле яго, падчас ранішняга шпацыру ён у стане пахмелля пераблытаў мэблевую краму з ювелірнай. Каб трапіць у памяшканне, мужчына пабіў акно крамы.

Зразумеўшы сваю памылку, ён узяў крэсла і пачаў ім біць дзверы ды фужэры. Пасля гэтага ён пакінуў краму праз акно.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны