Афіцыйна трэцюю лінію метро адкрылі яшчэ 6 лістапада, але пасажыраў яна прыняла толькі 7-га.
Трэцяя лінія метро складаецца з чатырох станцыяў – «Кавальская Слабада», «Плошча Францішка Багушэвіча», «Вакзальная» і «Юбілейная плошча». 6 лістапада яе ўрачыста адкрыў Аляксандр Лукашэнка.
Але астатніх пасажыраў у яе пусцілі толькі на наступны дзень – 7 лістапада ў 12.30.
Больш за тое, як паведамляе тэлеграм-канал «Транспорт Минска», станцыі яшчэ не працуюць у нармальным рэжыме.
Гэтак, на станцыі «Плошча Францішка Багушэвіча» былі закрытыя ўваход і выхад. На трох станцыях, апроч «Кавальскай Слабады», не працуюць эскалатары.
На «Вакзальнай» таксама не функцыянаваў адзін з травалатараў. Не створаныя нармальныя пераходы паміж «Юбілейнай плошчай» і «Фрунзенскай».
Таксама адзначаецца, што не зробленая нават асобная агучка для лініі з чатырох станцыяў.
7 лістапада Лукашэнка запусціў Беларускую АЭС.
МГ belsat.eu