Сотні тысяч пратэстоўцаў сцягваюцца ў цэнтр Менску з розных раёнаў сталіцы.
Беларусы збіраюцца на анансаваным раней маршы пратэсту. Людзі скандуюць «Жыве Беларусь!» і «Сыходзь!», патрабуюць адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.
Пратэстоўцы з «Маяка Менск» нясуць 100-метровы бел-чырвона-белы сцяг.
Дакладна ацаніць колькасць дэманстрантаў немагчыма. Паводле ацэнак некаторых СМІ, колькасць пратэстоўцаў перавышае 200 тысяч чалавек.
МГ Belsat.eu