У Стоўбцах мясцовыя ўлады сарвалі мітынг ў падтрымку Святланы Ціханоўскай

У Стоўбцах улады не далі правесці мітынг у падтрымку Святланы Ціханоўскай, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

На стадыён «Юнацтва», дзе мусіла адбыцца сустрэча, падагналі будаўнічую тэхніку, а таксама бурна імітуюць рамонтныя працы. Адметна, што каля стадыёна прысутнічаў асабіста начальнік ідэалагічнай работы райвыканкама.

ТГ-канал «Краіна для жыцця» паведамляе, што таксама ёсць асцярогі, што рыхтуюцца затрымання. Таму ў мэтах агульнай бяспекі арганізатары прынялі рашэнне адмовіцца ад сустрэчы.

Мітынг у Стоўбцах мусіў прайсці без асабістага ўдзелу Святланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкалы і Марыі Калеснікавай.

Ціханоўская не прыехала ў Бярозу праз магчымую «правакацыю»

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны