Мінімум 18 чалавек загінулі і сотні атрымалі раненні ў выніку магутнага землятрусу на ўсходзе Турцыі. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.
Эпіцэнтр землятрусу магнітудай 6,8 знаходзіўся ў раёне гораду Сіўрыджэ ў правінцыі Элязыг на глыбіні 6,7 км. Землятрус прывёў да абвальвання будынкаў і прымусіў жыхароў пакінуць свае дамы.
«Колькасць загінулых у выніку землятрусу ў Элязыг вырасла да 18, 405 чалавек атрымалі раненні ў [правінцыі] Элязыг і яшчэ 148 чалавек у [суседняй правінцыі] Малатья. Мы робім усё магчымае, каб выратаваць 30 чалавек, якія апынуліся ў пастцы пад разбураным будынкам», – заявіў міністр унутраных справаў Сюлеман Сойлу.
LATEST — First responders carry out search and rescue operations at site of collapsed buildings in Elazığ after the earthquakehttps://t.co/XKFaVlfiRR pic.twitter.com/B5oOxXEwWs
— Daily Sabah (@DailySabah) January 24, 2020
Паведамляецца, што землятрус адбыўся прыкладна ў 20:55 і працягваўся 15 секунд. Магнітуда паўторных штуршкоў была ад 5,4 да 3,3.
Агенцтва «Анадолу» са спасылкай на Міністэрства навакольнага асяроддзя і горадабудаўніцтва Турцыі паведаміла, што ў выніку землятрусу разбураныя пяць будынкаў у правінцыі Элязыг і 25 будынкаў у правінцыі Малат’я.
На востоке Турции произошло #землетрясение магнитудой 6,8 #Элязыг #Турция pic.twitter.com/l5d2d7Z9Bi
— Anadolu Русский (@aa_russian) January 24, 2020
Рэгіён, пацярпелы ад землятрусу, знаходзіцца прыкладна ў 550 км на ўсход ад Анкары. Гэта маланаселеная мясцовасць, і звесткі аб пацярпелых могуць паступаць з затрымкаю. У самім горадзе Сіўрыджэ пражывае каля 4 тысяч чалавек.
Землятрусы – не рэдкая з’ява для Турцыі. У 1999 годзе каля 17 тысяч чалавек загінулі ў выніку землятрусу магнітудай 7,6 у горадзе Ізміт.
ІІ belsat.eu