Украінцам могуць забараніць уязджаць у Беларусь ад 1 верасня па ўнутранаму пашпарту

Кабінет міністраў Украіны падчас чарговага паседжання 13 траўня будзе разглядаць пытанні перасячэння беларуска-ўкраінскай мяжы, пра гэта паведамляецца на старонцы Ўрадавага парталу Украіны.

Кабінет міністраў Украіны падчас падчас шараговага паседжання 13 траўня будзе разглядаць магчымасць прыпынення бязвізавых пагадненняў з Беларуссю. Аб гэтым паведамляецца на старонцы Урадавага парталу Украіны.

Праект пастанаўлення прадугледжвае забарону ад 1 верасня пункта пагаднення аб бязвізавым рэжыме паміж двума краінамі, які дазваляе перасячэнне грамадзянам Украіны беларуска-ўкраінскай мяжы праз украінскі пашпарт.

Магчымыя змены датычаць толькі ўезду грамадзянаў Украіны ў Беларусь.

Зараз паміж Беларуссю і Украінай усталяваны бязвізавы рэжым на працягу 90 дзён на паўгода. Украінцы могуць прыязджаць у Беларусь на падставе замежнага пашпарту.

КТ Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны