Вадохрышча 2020: як акуналіся ў Менску. Вялікі фотарэпартаж
2020.01.19 21:25
19 студзеня праваслаўныя святкуюць Богаяўленне ці Вадохрышча. Па традыцыі вернікі назапашваюць святую ваду ды акунаюцца ў ледзяную купель. Але сёлета лёду няма, у Менску каля 0 градусаў. Мы выправіліся на некалькі афіцыйных кропак, каб зірнуць як акунаюцца менчукі.
Выратавальная станцыя «Камсамольскае возера» сустракае гучнай музыкай. Вайсковыя намёты для пераапранання падзелены на мужчынскую і жаночую часткі. Акунуцца можна толькі пад наглядам ратавальнікаў, іншыя ўчасткі берага зацягнуты чырвонай стужкай. Дзяжурыць брыгада хуткай дапамогі і міліцыя. Ёсць кропкі продажу гарачай ежы і пітва.
Выратавальная станцыя «Цнянская»
Тут няма намётаў для пераапранання, але паставілі багата лаў. Міліцыя, хуткая дапамога пільнуе за працэсам.
Таксама зірніце як сёння прайшло Вадохрышча ў Горадні.