Вайсковыя хімікі акажуць дапамогу ў дэзынфекцыі супраць COVID-19

Ваўскоўцы-хімікі падчас дэзынфекцыі. Фота: Аляксандр Палітаеў, «Ваяр»

З наступнага тыдня ў Менску вайсковыя хімікі распачнуць дэзынфекцыю ўстановаў аховы здароўя і аб’ектаў прамысловасці. Міністэрства абароны паведамляе, што задзейнічае для гэтых мэтаў 170 вайсковых спецыялістаў-хімікаў і 60 адзінак тэхнікі.

Ваўскоўцы-хімікі падчас дэзынфекцыі. Фота: Аляксандр Палітаеў, «Ваяр»

З мэтай мінімізацыі распаўсюду каронавірусу ў Менску, 170 вайсковых хімікаў з 20 красавіка распачнуць дэзынфікаваць установы здароўя і абʼекты прамысловасці.

Ваўскоўцы-хімікі падчас дэзынфекцыі. Фота: Аляксандр Палітаеў, «Ваяр»

Вайскоўцы ўжо маюць штатныя камплекты спецапрацавання, сучасныя сродкі індывідуальнай абароны і дэзынфекцыйны раствор.

Па стане на 17 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 4779 чалавек з наяўнасцю каронавіруснай інфекцыі. Памерлі 42 чалавекі.

Зафіксаваны першы выпадак заражэння каронавірусам у беларускай арміі

СК belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны