З Індыі ды Шры-Ланкі будуць эвакуяваць грамадзянаў Беларусі

Беларускія ўлады плануюць эвакуацыі грамадзянаў нашай краіны, якія з прычыны каронавіруса не могуць пакінуць азіяцкія краіны.

Як паведамляе ў Facebook амбасада Беларусі ў Індыі, пасля ўступлення ў моц распараджэння ўраду Расеі №635-р ад 16 сакавіка беларусы апынуліся адрэзаныя ад раней даступных маршрутаў вяртання дадому.

У МЗС Беларусі распавялі пра складанасці з вяртаннем беларусаў

Гэтак, не змагла вярнуцца ў Беларусь адна група з гораду Дабалім (штат Гоа, Індыя). На чарзе – яшчэ некалькі групаў з Гоа і Шры-Ланкі. Таксама ёсць праблемныя выпадкі ў Непале і штаце Керала Індыі.

Зараз прапрацоўваецца магчымасць эвакуацыі ўсіх беларускіх грамадзянаў з тэрыторыі Індыі (штат Гоа і Нью-Дэлі) і Шры-Ланкі (Каломба) у Беларусь беларускімі авіябортамі.

https://www.facebook.com/belarus.embassy.in.india/posts/1561777930665678?__tn__=K-R

Для эвакуацыі грамадзяне Беларусь павінны па спасылцы знайсці або дадаць сваё імя ў спісе амбасады, пацвердзіць кантактны нумар для сувязі і быць дасяжнымі для званкоў ці паведамленняў, пацвердзіць кропку эвакуацыі (Дабалім / Нью-Дэлі / Каломба) і прыбыць у пункт эвакуацыі за 3 гадзіны да часу адбыцця.

Таксама трэба накіраваць дадаткова асабістыя звесткі (прозвішча, імя і імя па бацьку; дата нараджэння; нумар пашпарта; тэрмін дзеяння візы; назву тураператара; звесткі раней запланаванага пералёту; месца цяперашняга знаходжання; кантактныя тэлефоны) з пазнакай «НА БЕЛАРУСЬ З ГОА – ПІБ» / «НА БЕЛАРУСЬ З ДЭЛІ – ПІБ» / «НА БЕЛАРУСЬ З КАЛОМБА – ПІБ» у тэме ліста на электронны адрас амбасады india@mfa.gov.by.

«Ва ўмовах закрыцця межаў шэрагам замежных дзяржаваў для камерцыйных авіясуднаў прапанаваная грамадзянам эвакуацыя з’яўляецца рэальнай магчымасцю вярнуцца на Радзіму», – адзначылі ў дыпламатычным прадстаўніцтве Беларусі.

«Адчуванне, што перад намі замыкаюцца дзверы». Беларусы заселі ў Малайзіі

У выпадку свядомай адмовы ад эвакуацыі ці ненадання поўных звестак або няяўкі ў кропку эвакуацыі адʼезд з Індыі і Шры-Ланкі будзе зʼяўляцца адказнасцю саміх грамадзянаў.

Вырашэнне пытання з беларускімі грамадзянамі на тэрыторыі Мальдываў і Непала будзе працягнутая пасля эвакуацыі асноўных групаў з Індыі і Шры-Ланкі.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны