З тэмпературай вышэй за 36.6 – уваход забаронены! У Чавусах паліклініка арыгінальна змагаецца з вірусамі

Адміністрацыя паліклінікі ў Чавусах забараніла ўваход для пацыентаў з падвышанай тэмпературай цела. Фотадоказ з’явіўся ў пабліку «Чаусы Online».

Кіраўніцтва паліклінікі забараняе ўваход усім з тэмпературай вышэйшай за 36.6 °C.

Мясцовыя жыхары цвердзяць, што людзей з тэмпературай прымаюць побач з дзіцячым аддзяленнем.

Міністэрства аховы здароўя ўнесла каронавірус у адзін спіс з чумой і халерай

ЮВ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны