«Загінуў ад агнястрэльнай траўмы». У Беларусі памёр 21-гадовы вайсковец

Міністэрства абароны Беларусі праводзіць праверку па факце гібелі вайскоўца. Пра гэта ў Facebook паведаміла прэс-сакратарка ведамства Наталля Гаўрусік.

Шараговы С. Валошын 1999 года нараджэння загінуў 8 чэрвеня ад агнястрэльнай траўмы.

Абставіны здарэння высвятляе камісія Міністэрства абароны сумесна са Следчым камітэтам.

Вайсковец праходзіў службу ў зенітнай ракетнай брыгадзе. Па службе характарызаваўся станоўча.

Міністэрства абароны абяцае неабходную дапамогу сям’і загінулага.

Міністэрства абароны: Сваякоў не пусцяць на прысягу

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны