Звольнілі міністра культуры, які разагнаў Купалаўскі тэатр. Новы міністр у культуры не працаваў

Юрыя Бондара звольнілі з пасады міністра культуры. Новым міністрам культуры стаў былы памочнік прэзідэнта па Берасцейскай вобласці Анатоль Маркевіч.

Анатоль Маркевіч. Фота: brestcity.com

Маркевіч Анатоль раней не меў дачынення да культуры.

Ён нарадзіўся ў 1971 годзе ў вёсцы Громкі Шчучынскага раёну.

Скончыў Берасцейскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна (настаўнік матэматыкі і фізікі), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў настаўнікам і дырэктарам у школах Шчучынскага раёну. У 1999 -2002 гадах – дырэктар СШ №1 гарадскога пасёлка Карэлічы.

З 2002 года – намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкаму.

З 2010 года – старшыня Карэліцкага раённага Савету дэпутатаў.

З 2011 года працаваў старшынёй Навагрудскага райвыканкаму.

Наступнага тэатральнага сезону не будзе – купалаўцы адказалі міністру культуры на звальненне Латушкі

Міністр культуры Беларусі Ю. Бондар заявіў пра законнае звальненне дырэктара тэатру Латушкі. Акторы складаюць заявы аб звальненні. Купалаўскі тэатр, Менск, Беларусь. 18 жніўня 2020 г. Фота: Belsat.eu

Юрый Бондар з верасня 2017 года быў міністрам культуры Беларусі. Самае сумнае яго дасягненне на пасадзе – разгон Купалаўскага тэатру напярэдадні стогадовага юбілею.

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны