Зяленскі папрасіў Папу Рымскага дапамагчы вызваліць палонных украінцаў

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Ватыкане сустрэўся з Папам Рымскім Францішкам. Падчас сустрэчы Зяленскі звярнуўся да Папы Рымскага, каб той дапамог вызваліць палонных украінцаў у Данбасе, Крыме і Расеі, пра гэта прэзідэнт Украіны напісаў у сваім Twitter.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Ватыкане акрамя сустрэчы з Папам Рымскім, правёў перамовы з дзяржаўным сакратаром П’етрам Паралінам і сакратаром па міждзяржаўных стасунках Полам Рычардам Галахерам.

Падчас размовы з Папам Францішкам, Зяленскі папрасіў яго дапамагчы вызваліць палонных украінцаў.

Раней Папа Рымскі не раз у сваіх прамовах узгадваў Украіну. Пантыфік асудзіў вайну на Данбасе. Ён адзначыў, што на Данбасе вядзецца гібрыдная вайна, адзначаная адбіткам прапагандысцкай хлусні і маніпуляцыяў, і суправаджаецца спробамі «ўцягнуць у справу і рэлігійны аспект».

Папа Рымскі выказаўся наконт вайны на Данбасе

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны