Самыя жахлівыя і пазітыўныя падзеі 2022 года

У студыі ток-шоу «План: Б» з Яўгенам Валошыным развітваемся з 2022 годам і прыгадваем яго асноўныя падзеі. Госці праграмы – кінасцэнарыст Андрэй Курэйчык, паплечніца Алеся Бяляцкага – Алена Лапцёнак, а таксама сузаснавальнік Рабочага руху Юрый Рававы.

Уварванне Расеі ва Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, смерці сотняў мірных жыхароў, узмацненне рэпрэсіяў у Беларусі, разлад сярод дэмакратычных сілаў… Усімі гэтымі здарэннямі адзначыўся 2022 год. Хаця сярод цемры было і некалькі знамянальных падзеяў для Беларусі: Нобэлеўская прэмія Алесю Бяляцкаму, гераічная дзейнасць беларускіх добраахвотнікаў і рэйкавых партызанаў.

Замест провадаў старога года ўдзельнікі праграмы раз-пораз пераходзяць да жорсткіх палітычных дэбатаў. Дастаецца і Расеі, і Лукашэнку, і Аб’яднанаму пераходнаму кабінету.

Глядзіце ў праграме:

  • Алесь Бяляцкі – наш будучы нацыянальны лідар?
  • Згадваем беларускіх ваяроў, якія загінулі ў вайне ва Украіне
  • Рэйкавыя партызаны – страшны сон беларускага рэжыму
  • Што зрабіць беларусам, каб спыніць рэпрэсіўную машыну?
  • Чаму Беларусь здзівіць увесь свет? Прароцтва ад хрысціянскага пастара
  • Што неабходна асэнсаваць дзеля нацыянальнага адраджэння?

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Ці гатовыя беларусы да пляжнага сезону?

Дзве асноўныя праблемы Каардынацыйнай рады

Хто з адміністрацыі Лукашэнкі будзе выступаць супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй?

«Победобесие» ў Беларусі выдыхаецца. Дайце яму дайсці

Чаму беларусы разводзяцца?

Якую краіну Лукашэнка пакіне Колю ды ягоным дзецям?

Як абараніць дзяцей ад педафілаў?

Ці мусяць беларусы спачуваць расейцам пасля тэракту ў «Crocus City Hall»?