Што цяпер адбываецца на заводах – сведчанні інсайдараў

Пасля леташніх выбараў у Беларусі з прадпрыемстваў звольніліся тысячы работнікаў, але ніводнае з іх не спыніла вытворчасці. Ці мелі плён страйкі? Якія настроі ў працоўных? Распавядаюць інсайдары ў праграме «Шчыра кажучы».

Аляксандр, былы работнік «Беларуськалію», распавядае, што леташнія страйкі далі, можа, і не той вынік, якога спадзяваліся, але вынік усё ж быў: на прадпрыемствах павысілі заробкі адразу пасля абвяшчэння страйкаў. На прадпрыемстве «Горадня Азот» зарплаты выраслі ў сярэднім на 34 %, сцвярджае былы працаўнік Юрый Рававы:

«Першае павышэнне – 17 жніўня 2020 года. Другое – 2 лістапада 2020 года. Каб людзі не сыходзілі з працы, бо бачаць, што яны далучаюцца да страйку па адным, і што рабіць? […]. І гэтакім чынам людзі праз месяцы сталі адчуваць, што сітуацыя палепшылася».

Эканаміст Леў Марголін звязвае гэта яшчэ і з ростам эканомікі пасля каронавіруснага спаду і скарачэннем колькасці занятых на вытворчасці:

«Калі лік працоўных змяншаецца, то нават калі ніякага такога павелічэння заўважнага няма, але ўсё ж сярэднія заробкі растуць».

Аднак галоўным фактарам, чаму работнікі звальняюцца, застаюцца не іхныя палітычныя погляды. Чаму нават павелічэнне заробкаў не ўтрымлівае работнікаў на заводах? Ці можна ўладкавацца на дзяржаўнае прадпрыемства, маючы адміністратыўнае пакаранне пасля леташніх пратэстаў? Як працоўныя дамагаліся свайго праз страйкі ў 1990-я – глядзіце ў праграме.

Праграма «Шчыра кажучы» з Арынаю Маліноўскай выходзіць штосераду а 19:05 у эфіры «Белсату», а таксама на нашым канале YouTube-канале.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Што Лукашэнка паабяцаў Пуціну? – на паліграфе Іван Падрэз

Пра стасункі з Марзалюком, змаганне з хваробай і піва з Дзермантам

Доказы супраць Мінздароўя, «мана» Фонду медсалідарнасці, стасункі з Маргарытай Ляўчук

Пра моцную банкаўскую сістэму, страту рынкаў і стан эканомікі пасля пандэміі

Калі з’явіцца новы рэдактар на «Еўрарадыё», якое самае ўплывовае беларускае медыя? На паліграфе – Свярдлоў

Пра завербаваных КДБ, сорам перад тымі, каго «здаў» – на паліграфе адвакат Алесь Міхалевіч

Якія настроі на БТ, чаму не пашчасціла Сабаленцы, што пасля вызвалення Івуліна?

Бацька з ГУБАЗіКу. Аперацыя пад руляй пісталета. Што рабілі анархісты ў 2020-м?