Першая ў Еўропе кавярня «Inclusive Barista»

У красавіку 2024 года пачала працу кавярня «Inclusive Barista», заснаваная Сашам Аўдзевічам і Рыгорам Цярэнцьевым. Гэта па-сапраўднаму ўнікальнае месца.

«Унікальнасць кавярні ў тым, што яна падтрымлівае людзей з інваліднасцю. Набываючы каву, калі ты бярэш сабе філіжанку кавы, ты падтрымліваеш таго чалавека, які робіць табе гэтую каву. Той самы чалавек на вазку можа зарабляць», – тлумачыць Рыгор Цярэнцьеў, сузаснавальнік кавярні.

У Варшаве адкрываецца першая кавярня праекту Аляксандра Аўдзевіча «Інклюзіўны барыста»

На адкрыцці прысутнічала багата людзей, якія хацелі падтрымаць гэтую справу, такіх як Бартломей Вечорэк з фірмы «Sunrise medical Poland» і Віктар Бароўскі, уладальнік месца для пражання кавы «HAYB». А як прайшло адкрыццё, глядзіце ў выданні праграмы «Беларус беларусу».

Наведаць жа першую ў Еўропе кавярню «Inclusive Barista» можна па адрасе: Stefana Okrzei 8/U3, 03-710 Warszawa.

Калі вы жадаеце падтрымаць герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

«Прачынаешся з думкаю, ці затрымаюць цябе сёння»

Паліна Шарэнда-Панасюк. Новая справа за два дні да вызвалення

Як беларусы ладзяць незвычайныя выправы ў горы. Узяць удзел можа кожны!

«Людзі бягуць з Беларусі»: шэлтар у Вроцлаве

«Начальнік калоніі Талсцянкоў ад яе шалеў». Марыя Калеснікава ў ПК № 4. Мія Міткевіч

У Валадарцы вязні правялі Марш волі

Якія «Песні Перамогі», калі побач вайна. Аляксандра Мамінава

З ценю выйшла арганізацыя «Вольныя». Вячаслаў Сіўчык – пра незалежнасць і БНФ