Чаго чакаць беларусам ад выбараў-2024?

У наступным годзе рэжым прызначыў правядзенне так званых выбараў у так званы парламент. Што рабіць выбарнікам: ісці на выбарчыя ўчасткі ці ігнараваць? Ці ёсць хоць мінімальны шанец, што іхныя галасы палічаць?

Яўген Вільскі, госць ток-шоу «План: Б», удзельнічаў ува ўсіх выбарах, пачынаючы ад 2001 года, як назіральнік.

«Я бачыў, як дэградавала гэтая сістэма», – кажа ён.

З кожным разам гайкі закручвалі ўсё мацней, з асабліваю дакладнасцю абіралі старшыню камісіі.

«Гэтую пасаду атрымліваюць хіба што ў спадчыну, правераныя ў КДБ з 10-га калена або маладыя кар’ерысты», – кажа госць студыі.

Нягледзячы на гэта, у 2020 годзе гэтая сістэма не спрацавала, таму рэжым цяпер пастанавіў заасфальтаваць проста ўсё жывое: ліквідавалі партыі, няма назіральнікаў, няма абавязковага адсотку яўкі, кажа спадар Вільскі.

«Якія выбары ў канцлагеры? Навошта?» – абураецца госць студыі.

Хто з былых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў возьме ўдзел у выбарчым цырку Лукашэнкі? Як ставіцца да гэтых удзельнікаў? Ці ёсць шанец, што праз гэтыя «бязвыбары» рыхтуецца транзіт улады ў Беларусі? У чарговым выданні ток-шоу «План: Б» гэтыя ды іншыя пытанні абмяркуюць прэс-сакратар Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна, палітычны блогер Мікалай Маслоўскі і выканальнік абавязкаў старшыні партыі «Народная грамада» Яўген Вільскі.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Ці гатовыя беларусы да пляжнага сезону?

Дзве асноўныя праблемы Каардынацыйнай рады

Хто з адміністрацыі Лукашэнкі будзе выступаць супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй?

«Победобесие» ў Беларусі выдыхаецца. Дайце яму дайсці

Чаму беларусы разводзяцца?

Якую краіну Лукашэнка пакіне Колю ды ягоным дзецям?

Як абараніць дзяцей ад педафілаў?

Ці мусяць беларусы спачуваць расейцам пасля тэракту ў «Crocus City Hall»?