Колькі каштуюць касцюмы Ціханоўскай і Лукашэнкі?

Што з сябе ўяўляе беларуская мода і ці могуць беларускія дызайнеры і дзяржаўныя вытворцы адзення ды абутку канкураваць на сусветным рынку? Разбіраемся ў праграме «Шчыра кажучы»:

Падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміну Лукашэнка, з ягоных словаў, замовіў гарнітур люксавага італьянскага дому моды «Brioni». Кошт адзення не быў агучаны, але паводле Лукашэнкі гэта былі «шалёныя грошы».

Цяпер на сайце «Brioni» можна купіць мужчынскі гарнітур за € 3000–7500. Але модны дом шые адзенне і на замову, а тады ўжо цана – у разы большая. Мы патэлефанавалі ў лонданскую краму «Brioni». Яе працаўнікі распавялі нам, што на замову самы танны гарнітур будзе каштаваць € 7000 еўраў, а калі гаворка пра элітную замову, кошт можа сягаць € 30 000 і больш. А вось што яшчэ пра свой гардэроб распавядаў Лукашэнка.

«Кашуля імпартная, нехта даслаў. Ну, умеюць шыць… Гальштук таксама не наш. Чаравікі «Марка». Калі не верыш, я магу зняць паказаць… Шкарпэткі імпартныя, чорныя. Строй свой, гальштук – не, рубашка – не, майкі свае».

У Беларусі пра афіцыйны гардэроб Лукашэнкі дбае швейнае атэлье «LineA», якое належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта. Пад выглядам кліента мы патэлефанавалі ў «LineA», каб даведацца, за якія грошы там можна пашыць гарнітур.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Якія брэнды носіць Ціханоўская
  • Як апранаюцца беларускія чыноўнікі?
  • Хто з працаўнікоў дзяржаўных каналаў пераймае Дудзя?

Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Што Лукашэнка паабяцаў Пуціну? – на паліграфе Іван Падрэз

Пра стасункі з Марзалюком, змаганне з хваробай і піва з Дзермантам

Доказы супраць Мінздароўя, «мана» Фонду медсалідарнасці, стасункі з Маргарытай Ляўчук

Пра моцную банкаўскую сістэму, страту рынкаў і стан эканомікі пасля пандэміі

Калі з’явіцца новы рэдактар на «Еўрарадыё», якое самае ўплывовае беларускае медыя? На паліграфе – Свярдлоў

Пра завербаваных КДБ, сорам перад тымі, каго «здаў» – на паліграфе адвакат Алесь Міхалевіч

Якія настроі на БТ, чаму не пашчасціла Сабаленцы, што пасля вызвалення Івуліна?

Бацька з ГУБАЗіКу. Аперацыя пад руляй пісталета. Што рабілі анархісты ў 2020-м?