Як Запарожская Сеч выкавала ўкраінскі характар

Увесь свет са здзіўленнем сочыць за тым, як мужна ўкраінцы бароняць сваю Радзіму ад расейскіх агрэсараў, працягваючы слаўныя казацкія традыцыі. Якія гэта традыцыі? Кім былі запарожскія казакі?

Украінцы вельмі ганарацца сваімі продкамі, запарожскімі казакамі. Прывязванне да казацкіх традыцыяў відаць нават у адзнаках сучаснай украінскай арміі. Іх упрыгожваюць казацкія шаблі, мушкеты, гарматы, караблі «чайкі», сурмы ды літаўры. А на кукардзе марской пяхоты змешчаны меч гетмана Пятра Канашэвіча Сагадачнага (1582?–1622).

Можна смела сказаць, што вобраз украінскага казака шырока вядомы за межамі Украіны. Але што ў гэтым вобразе праўда, а што – пазнейшая прыдумка? Пра што спрачаюцца гісторыкі? Адкуль паходзіць назва «казак»? Як казакі зрабіліся магутнаю вайсковаю сілаю? Ці шмат сярод іх было беларусаў? Адкуль узялася мода на славутыя шаравары?

Гісторыю запарожскіх казакоў распавядзе гісторык Цімох Акудовіч.

Праграма «Вусы Скарыны» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: dshv.mil.gov.ua; Artemis Dread (Shilin V.), Samhanin / commons.wikimedia.org; кадр з фільму «Пропала грамота» (1972)

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Францыск Скарына не першадрукар? Як узнік кнігадрук

Ад ейнага імя ўздрыгвала Траццякоўка. Алена Аладава

Грунвальдская бітва: ці трэба было перамагаць Тэўтонскі ордэн?

Як беларусы білі нацыстаў у Італіі. Армія Андэрса і бітва пад Монтэ-Касіна

Адарваў ВКЛ ад Польшчы, узначаліў Прусію, праславіў Слуцк. Багуслаў Радзівіл

Да якой цывілізацыі належаць беларусы? Ордэн базыльянаў на службе Беларусі

Родная Цётка для кожнага беларуса. Недаацэненая гераіня Алаіза Пашкевіч

Давыд Гарадзенскі. Жорсткі князь ВКЛ, які граміў крыжакоў на іхнай жа тэрыторыі