Улада Пуціна не больш як хімера. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Беларусы заплоцяць за вагнэраўцаў?

Драўляныя нары, печы-буржуйкі і хліпкія намёты – у сеціве з’явіліся здымкі вайсковага лагеру каля Асіповічаў. У ім, імаверна, размесцяць наймітаў гэтак званай прыватнай вайсковай кампаніі Вагнэра. Ад лагеру да мяжы з Украінаю – каля 200 кіламетраў. Гэта чарговы акт запужвання Украіны, Еўропы, а магчыма, і самых беларусаў ці напужацца мае Лукашэнка? Гэта ён і беларусы могуць заплаціць за побыт вагнэраўцаў у Беларусі? А што, калі яны будуць жандарамі, прыстаўленымі да беларускага дыктатара, каб сачыць за ім і кантраляваць ягоныя дзеянні? У тэме разбіралася Надзея Бельская.

Пуцін больш не альфа-самец. Ці пакінуць яго ва ўладзе ў 2024-м?

Улада Пуціна не больш як хімера. Мяцеж Прыгожына паказаў, што расейская дзяржава знутры – вялікае, але цалкам гнілое дрэва, якое можа абрынуцца нават ад слабога ветру. Гэтак мяркуе Рубэн Мэграб’ян, віцэ-старшыня армянскай партыі «Дзеля рэспублікі». Ці пакінуць Пуціна ва ўладзе пасля выбараў-2024? Чаму Расея чакае працяглы перыяд смуты? Поле для якога манеўру пакідае сабе Аляксандр Лукашэнка? Як прымірыць армянаў з азербайджанцамі, насуперак супраціву Расеі? Падрабязнасці – у інтэрвʼю Сяргея Пелясы з армянскім палітыкам.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале і на нашай старонцы.
Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Кампраметацыя дыверсантаў з беларускімі пашпартамі. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнка губляе кантроль над КДБ і войскам

Аляксандр Лукашэнка гуляе ў смяротную гульню. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнка знік у Маскве. Парад скончыўся скандалам. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Новая Ваенная дактрына Лукашэнкі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Рэвалюцыя ў палку Каліноўскага. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

З якою мэтаю на Лукашэнку ціснулі ў Крамлі? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Пуцін патрабуе ад Лукашэнкі транзіту ўлады ў 2024. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою