Адзін супраць сістэмы

Ці лёгка рызыкнуць усім дзеля праўды, дзеля таго, каб застацца чалавекам, шчырым патрыётам сваёй Радзімы? Даведаемся ў фільме з цыклу «Лабірынты».

Студэнт філалагічнага аддзялення БДУ Алесь Разанаў піша ліст дзеля абароны беларускай мовы пасярод брэжнеўскага застою, калі паўсюль закрываюцца беларускія школы, а сама мова выходзіць з ужытку. Наш герой не баіцца супрацьстаяць сістэме і выказаць свой пратэст. І ўсвядоміць важнасць такога кроку яму дапамагла беларуская дысідэнтка Ларыса Геніюш.

«Візіт да Ларысы Геніюш, апальнай паэткі, – гэта быў гарантаваны выклік да камсамольскіх і партыйных чыноўнікаў. З наступствамі нават да звальнення, выключэння з партыі, з універсітэту», – адзначае тэатразнаўца Аляксей Стрэльнікаў.

Алеся Разанава адлічылі з БДУ, але яму дапамаглі беларускі паэты: навучанне паэт-філосаф працягнуў Берасцейскім педагагічным інстытуце. Пасля інстытуту быў накіраваны ў глухую вёску Белавежскай пушчы.

Таксама ў праграме «Лабірынты»:

  • След Скарыны?
  • Ці зломяць маральны дух Разанава шматлікія кадэбісты?
  • Ці дапаможа яму знакамітая паэтка-дысідэнтка Ларыса Геніюш са сваім таямнічым узварам?

Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Забароненыя творы Міхася Зарэцкага кралі з бібліятэк. «(Не) расстраляныя»

Міхась Чарот. «Даў беларусам тое, чаго нам не хапала»

Гімн «Магутны Божа» з’явіўся праз рэпрэсіі

Не сухоты, а жанчыны забілі Багдановіча?

Як Ларыса Геніюш схавала архівы БНР і перахітрыла КДБ

Скрадзеная «Ева» Суціна вяртаецца

Чаму Сталін хацеў сустрэцца з Купалам, і што яму прапаноўвалі?

Машэраў знішчыў вірус свабоды?