Сем галоўных злачынстваў Лукашэнкі

У студыі праграмы «План: Б» журналістка Ірына Халіп, прадстаўнік НАУ Уладзімір Астапенка, праваабаронца Андрэй Бодзілеў разам з вядоўцам Яўгенам Валошыным і гасцьмі студыі абмяркоўваюць галоўныя памылкі, які здзейсніў рэжым Лукашэнкі з пачатку свайго існавання. Акрамя памылак, ці былі нейкія пазітыўныя змены? Чысціня на вуліцах і нізкі ўзровень злачынстваў, галоўныя дасягненні Беларусі, якімі так любіць казыраць Лукашэнка, – ягоная асабістая заслуга?

Ірына Халіп мяркуе, што галоўнага злачынства Лукашэнкі няма ў Крымінальным кодэксе. Гэта пазбаўленне людзей права на выбар у шырокім сэнсе. Вядзецца не толькі пра галасаванне падчас выбараў і фальсіфікацыі.

«Доўгія гады Лукашэнка і ягоныя паплечнікі зганялі беларусаў у такія невялікія загончыкі, дзе можна было даволі камфортна існаваць, але там абсалютна не было выбару», – заявіла Ірына Халіп.

Беларус паступова развучыўся рабіць выбар, яго абмежавалі ўва ўсім.

«Калі чалавек прыпёрты да сцяны, яму нічога не застаецца, як быць шчаслівым, адчуваць сябе задаволеным, – кажа журналістка. – І чалавек, і грамадства становіцца тым, з якім можна рабіць усё».

Суразмоўцу падтрымлівае чалец НАУ Уладзімір Астапенка. Былы дыпламат кажа, што Лукашэнка забраў у нас не толькі выбар, але агулам будучыню. Калі пасля рэферэндуму 1996 года вызначыў прыярытэтам супрацу з Расеяй і ўнёс змены ў Канстытуцыю насуперак дзейнаму заканадаўству.

«Мы вызначылі свой шлях у нікуды», – кажа Астапенка.

Праваабаронца Андрэй Бодзілеў назваў галоўнымі злачынствамі Лукашэнкі страту незалежнасці Беларусі і ўдзел у нападзе Расеі на Украіну.

Што яшчэ ўваходзіць у спіс галоўных злачынстваў рэжыму? У які момант кіраўнік Беларусі атрымаў неабмежаваную ўладу? За што было сорамна дыпламату Астапенку падчас службы? Калі Лукашэнка пачаў здаваць Расеі суверэнітэт Беларусі? У чым беларусы вінавацяць сябе? Што рабіць, каб у будучыні не паўтарыўся Лукашэнка? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні глядзіце ў праграме.

Глядзіце ток-шоу «План Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў з функцыяй «Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS і «Android», a таксама ў эфіры «Белсату».

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Ці гатовыя беларусы да пляжнага сезону?

Дзве асноўныя праблемы Каардынацыйнай рады

Хто з адміністрацыі Лукашэнкі будзе выступаць супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй?

«Победобесие» ў Беларусі выдыхаецца. Дайце яму дайсці

Чаму беларусы разводзяцца?

Якую краіну Лукашэнка пакіне Колю ды ягоным дзецям?

Як абараніць дзяцей ад педафілаў?

Ці мусяць беларусы спачуваць расейцам пасля тэракту ў «Crocus City Hall»?