Сяргей Калякін: Калі не задумвацца пра будучыню, да ўлады можа прыйсці новая дыктатура

Калі б Лукашэнка не прывучыў грамадства да таго, што ўсе праблемы ў краіне вырашаюцца зверху, сёння краіну не ахапіў бы крызіс.

Улада сама загнала сябе ў пастку, лічыць госць «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін.

«Грамадства ўпэўнілі ў тым, што ўсё вырашаецца наверсе. І Лукашэнка не раз казаў: «Я за ўсё адказваю». Калі ён прасіў паўнамоцтвы, якія атрымаў у 1996 годзе на рэферэндуме, сказаў, што хоча поўную ўладу. Хто атрымлівае поўную ўладу, нясе і поўную адказнасць. Можа, не юрыдычную, але адказнасць у вачах людзей», – выказаўся госць праграмы.

Падрабязней пра тыя трансфармацыя, што адбыліся ў краіне і грамадстве – у «Размове» Уладзіміра Мацкевіча і старшыні партыі «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Таццяна Нядбай: «Беларускія кнігі цяпер размятаюць»

Вырасла рызыка ўваходу войскаў РБ ва Украіну

Навошта рэжым Лукашэнкі капіяваў пратэсты ў апазіцыі?

Беларусы збіраюць подпісы за ўваход у Еўразвяз

Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?

За што Лукашэнка прадаў душу д’яблу?

Атрошчанкаў: «Шуневіч спрабаваў вярнуцца ў вялікую палітыку»

З 1 верасня школа ў Беларусі стане небяспечнай для мазгоў?