Расея пачынае вялікі наступ. Калі Україна зможа контратакаваць? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Вялікая ілюзія Лукашэнкі. Навошта вяртаць «беглых»?

Насуперак законам Лукашэнка стварыў новы дзяржаўны орган – камісію. Яна будзе займацца беларусамі, якія хочуць вярнуцца на радзіму. У яе складзе 26 асобаў і гэтак званы генеральны пракурор. Камісія будзе вырашаць, хто мае права вярнуцца ў Беларусь. Але спачатку эмігрантам давядзецца прасіць прабачэння. Навошта Лукашэнка ініцыяваў такую кампанію – раней ён заяўляў, што дарогі назад няма, а цяпер змяніў тактыку на супрацьлеглую? Мо гэта чарговая гульня для Захаду? Разам з экспертамі ў гэтым спрабавала разабрацца Надзея Бельская. Каментуюць Аляксандр Азараў, Наталля Скібская і Аляксандр Класкоўскі.

Маскоўскай царкве патрэбныя ўкраінскія вернікі. Ці распадзецца ў выніку вайны Расейская праваслаўная царква?

Расейская праваслаўная царква кіруе на большай тэрыторыі, чым Расейская Федэрацыя, а Расея імкнецца да кантролю тэрыторыі, на якой пануе РПЦ, аднак пазіцыі і маскоўскай дзяржавы і маскоўскай царквы слабеюць. Ці можа распасціся маскоўскі патрыярхат? Што народзіцца замест яго – і ці магчымае вяртанне да сітуацыі, калі Кіеў быў цэнтрам праваслаўя? Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Антоніем Гівойнам, настаўнікам рэлігіі ў праваслаўнай школе ў Бельгіі, а таксама студэнтам Свята-Сергіеўскага праваслаўнага багаслоўскага інстытуту ў Парыжы.

Расея пачынае вялікі наступ – калі кульмінацыя?

Новы расейскі маштабны наступ ва Украіне пачаўся, пра гэта піша амерыканскі Інстытут вывучэння вайны. Расейскія вайскоўцы прасоўваюцца, хоць і нязначна, уздоўж мяжы Харкаўскай і Луганскай вобласцяў. На думку аналітыкаў, украінскія войскі не дазваляюць суперніку дабіцца значнага прагрэсу. Кульмінацыя наступальнай аперацыі блізкая – калі Украіна зможа яе спыніць і контратакаваць? Каментуюць Андрэй Піянткоўскі, Тарас Беразавец, Раман Світан і Сяргей Гайдай.

Ці паедуць беларускія спартоўцы на Алімпійскія гульні 2024 года?

Міжнародны алімпійскі камітэт неўзабаве мае вырашыць, ці возьмуць удзел беларускія і расейскія спартоўцы ў Алімпійскіх гульнях 2024 года пад нейтральным сцягам. Гэтая ідэя сустракае супраціў – так, Польшча стварае міжнародную кааліцыю, каб байкатаваць гульні, якія пачнуцца праз паўтара года ў Парыжы, – калі там з’явяцца спартоўцы з Беларусі і Расеі. Ці паедуць усё ж на Алімпійскія гульні беларускія спартоўцы, якія не падтрымалі рэжыму Лукашэнкі, не падтрымалі рэпрэсіяў і суўдзелу ў вайне супраць Украіны? Сюжэт Юліі Лабанавай. Каментуюць Сцяпан Папоў і Міхаіл Залеўскі.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Кампраметацыя дыверсантаў з беларускімі пашпартамі. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнка губляе кантроль над КДБ і войскам

Аляксандр Лукашэнка гуляе ў смяротную гульню. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнка знік у Маскве. Парад скончыўся скандалам. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Новая Ваенная дактрына Лукашэнкі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Рэвалюцыя ў палку Каліноўскага. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

З якою мэтаю на Лукашэнку ціснулі ў Крамлі? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Пуцін патрабуе ад Лукашэнкі транзіту ўлады ў 2024. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою